УНИВЕРСIТЭТ

Юрыдычная алімпіяда на факультэце эканомікі і права

Юрыдычная алімпіяда ў 2019 годзе праходзіла з 22.10.2019 па 28.11.2019. Былі сфарміраваны 9 каманд. Удзельнікамі алімпіяды сталі студэнты IIIV курсаў дзённай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці 1-24 01 02 «Правазнаўства» і IIIII курсаў спецыяльнасці 1-24 01 03 «Эканамічнае права».

Алімпіяда з'яўляецца традыцыйным мерапрыемствам, прымеркаваным да Дня юрыста ў Беларусі, накіравана на ўзмацненне практычнага складніка падрыхтоўкі студэнтаў, выпрацоўку ў іх навыкаў публічных выступленняў, набыццё студэнтамі прафесійных кампетэнцый, забеспячэнне магчымасці адбору прэтэндэнтаў для прыёму на працу патэнцыяльнымі наймальнікамі. У бягучым годзе алімпіяда была прысвечана 15-годдзю БарДУ.

30.10.2019 адбыўся завочны адборачны тур, у рамках якога студэнты прадставілі эсэ, рашэнне задач і агляд судовай практыкі.

15.11.2019 праходзіў вочны адборачны тур, у які былі ўключаныя: падрыхтоўка відэапрэзентацыі, рашэнне тэставых заданняў, падрыхтоўка прэзентацыі па грамадзянскай справе. У выніку паўфінальнага спаборніцтва да ўдзелу ў фінале журы рэкамендаваныя 3 каманды.

Членамі журы ў паўфінале з'яўляліся:

  1. Долмат Іна Міхайлаўна начальнік юрыдычнага аддзела Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта;
  2. Даніленка Эліна Іванаўна намеснік загадчыка натарыяльнай канторы Баранавіцкага раёна;
  3. Жукава Таццяна Юр'еўна суддзя суда г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна;
  4. Рэўкоўская Людміла Мікалаеўна адвакат юрыдычнай кансультацыі Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы;
  5. Чырко Ірына Пятроўна адвакат юрыдычнай кансультацыі Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы.

28.11.2019 адбылося фінальнае спаборніцтва каманд. У фінальным туры студэнты прадставілі відэаінтэрв'ю, прынялі ўдзел у конкурсе прамоўніцкага майстэрства, кваліфікавалі дзеянні казачных герояў з прававога пункту гледжання.

Членамі журы ў фінале сталі:

  1. Карлюк Аляксандр Паўлавіч Баранавіцкі міжраённы пракурор;
  2. Грыцкевіч Тамара Аляксееўна загадчык юрыдычнай кансультацыі Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы;
  3. Кміта Мікалай Аляксеевіч старшыня суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы;
  4. Семянюк Іна Мікалаеўна начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта;
  5. Сухаверхі Васіль Іванавіч начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах г. Баранавічы;
  6. Максімчык Уладзімір Фёдаравіч начальнік Баранавіцкага ГАУС;
  7. Бязуглая Вікторыя Аляксандраўна дэкан факультэта эканомікі і права ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»;
  8. Качурка Васіль Іванавіч рэктар установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Па выніках фінальнага тура калегія журы вызначыла пераможцаў алімпіяды:

  • 1-е месца каманда № 5, капітан каманды Аўдзійчук Ігар;
  • 2-е месца каманда № 4, капітан каманды Масюк Ілля;
  • 3-е месца каманда № 9, капітан каманды Мельнік Вікторыя.

У індывідуальных намінацыях перамогу атрымалі:

  • "ASTRA JURIS"  Аўдзійчук Ігар;
  • «Майстар прававой асветы» Смірноў Максім;
  • «Надзея юрыспрудэнцыі» Франчук Лізавета.

Пераможцы алімпіяды ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі за кошт прафсаюзнай арганізацыі БарДУ. 

Члены журы паўфінальнага і фінальнага этапаў алімпіяды адзначылі высокі ўзровень арганізацыі алімпіяды і падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне юрыспрудэнцыі.

Пры правядзенні фінальнага тура бібліятэкай універсітэта была арганізавана выстава навінак юрыдычнай літаратуры.

Кафедра грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін дзякуе членам журы за ўдзел у алімпіядзе і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва, а таксама віншуе пераможцаў і жадае ім далейшых поспехаў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — старшы выкладчык кафедры маркетынгу і менеджменту Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна, тэлефон: 66 94 79

12.12.2019