УНИВЕРСIТЭТ

Конкурс сацыяльна-адукацыйных праектаў «Кірмаш інавацый»

У рамках «Навуковага фэсту» кафедрай педагогікі быў арганізаваны і праведзены конкурс сацыяльна-адукацыйных праектаў «Кірмаш інавацый». Экспертамі было адабрана з 50 прадстаўленых студэнтамі, выпускнікамі БарДУ і школьнікамі 10 праектаў, найбольш перспектыўных і адпаведных крытэрыям праекта-пераможцы. Было прадстаўлена 3 напрамкі: інфармацыйны, адукацыйны, сацыякультурны. Сярод пераможцаў: магістранты Аляксей Дыкман, Лізавета Кавалевіч, Таццяна Казакевіч; студэнты Вольга Цяльпук, Аляксандр Гаўрук, Дар'я Дабрынеўская (СП-21), Анастасія Марціноўская, Святлана Шастаковіч (ПП-41), Кацярына Рылко, Ягор Кукалевіч, Данііл Суднік, Вікторыя Скобля (ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Баранавічы»); выпускнік БарДУ, магістр педагагічных навук, педагог сацыяльны Наталля Варанец (ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Баранавічы»).

Пераможцам былі ўручаны дыпломы і падарункі ад нашых спонсараў  індывідуальных прадпрымальнікаў г. Баранавічы. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця конкурсу інтэлектуальна-творчае аб'яднанне «Студэнцкая майстэрня інавацый» папоўнілася 23 новымі ўдзельнікамі. Гэта студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі (у поўным складзе група СП-21) і студэнты інжынернага факультэта, дарэчы, якія аказалі садзейнічанне аднаму з праектаў-пераможцаў. Прыемна адзначыць, што 4 праекты ўдзельнікаў будуць прадстаўляць горад Баранавічы, свой універсітэт і школу на абласным этапе прэстыжнага Рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». За месяц да правядзення конкурсу для студэнтаў і школьнікаў (прадстаўнікоў інтэлектуальна-творчых аб'яднанняў «Студэнцкая майстэрня інавацый» і «Школьная майстэрня інавацый») у рамках аўтарскага курсу трэнерам Аляксеем Дыкманам было арганізавана навучанне праектнаму менеджменту і падрыхтоўцы праектаў да абароны на конкурсе, якое дало свае высокія вынікі. Сярод пераможцаў рэгіянальнага этапу Рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» нашы школьнікі з ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Баранавічы».

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

12.12.2019