.

Новы старшыня ЦК галіновага прафсаюза

28 студзеня 2020 года на Х Пленуме Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі быў абраны новы старшыня галіновага прафсаюза — Якубовіч Таццяна Раманаўна. 

Таццяна Раманаўна працавала выкладчыкам матэматыкі, загадчыкам завочнага аддзялення, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Баранавіцкага эканоміка-юрыдычнага тэхнікума. Займала пасаду прарэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, а таксама першага прарэктара ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт». 

На фота: старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда віншуе новага старшыню галіновага прафсаюза Якубовіч Таццяну Раманаўну. 

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — старшыня прафкама супрацоўнікаў Жывула Людміла Уладзіміраўна, тэлефон: 66 53 74

Новы старшыня ЦК галіновага прафсаюза Новы старшыня ЦК галіновага прафсаюза
2020-02-04