.

Удзел дэлегацыі ўніверсітэта ў цырымоніі закрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі

12 лютага 2020 года рэктар універсітэта, прафесар Васіль Іванавіч Качурка і прарэктар па навуковай рабоце Уладзімір Уладзіміравіч Клімук прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін, Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Кірыл Валянцінавіч Руды, Анатоль Афанасьевіч Тозік, іншыя афіцыйныя асобы, кіраўнікі беларускіх універсітэтаў.

Міністр адукацыі Ігар Васільевіч Карпенка зазначыў: «Падводзячы вынікі рэалізацыі ініцыятывы, якая прадстаўляе ў цяперашні час ”жамчужыну“ двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі, мы з гонарам можам сказаць, што прыняцце рашэння аб яе правядзенні было, безумоўна, правільным, а інтэнсіфікацыя нашага руху насустрач адзін аднаму ў адукацыйнай сферы дасягнула небывалых вышынь. Нам сапраўды ёсць чым ганарыцца і што берагчы ў нашых адносінах».

Студэнты ўніверсітэта пад кіраўніцтвам начальніка аддзела культуры і творчасці Алесі Станіславаўны Пшэўлоцкай і кіраўніка народнага тэатра моды «Свiта» Марыны Васільеўны Лукашэвіч прадставілі творчыя нумары на ўрачыстай цырымоніі.

У выніку напружанай працы ў 2018—2019 гадах у напрамку развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі, культуры ва ўніверсітэце распачата працэдура стварэння Класа Канфуцыя БарДУ на аснове ўзгаднення і пры непасрэдным удзеле Штаб-кватэры Інстытутаў Канфуцыя Ханьбань.

Удзел дэлегацыі ўніверсітэта ў цырымоніі закрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі
2020-02-14