УНИВЕРСIТЭТ

Штогадовы фестываль «Свята кітайскай культуры»

26 снежня ва ўніверсітэце прайшоў штогадовы фестываль «Свята кітайскай культуры», які стаў ужо традыцыйным.

Студэнты спявалі песні і расказвалі вершы на кітайскай мове, гатавалі стравы нацыянальнай кітайскай кухні і частавалі імі гасцей. Выкладчык Ян Юэхань правяла майстар-клас па найстаражытнейшаму мастацтву — каліграфіі.

Таксама былі падведзены вынікі конкурсу творчых работ, прысвечаных культуры Кітая.

Гасцямі і ўдзельнікамі фестывалю сталі не толькі беларускія студэнты, якія вывучаюць кітайскую мову, але і студэнты з КНР, якія навучаюцца ў нашым універсітэце.

Сярод ганаровых гасцей быў Уладзімір Уладзіміравіч Клімук, прарэктар па навуковай рабоце БарДУ.

 

04.01.2020