УНИВЕРСIТЭТ

Вынікі конкурса «Чытач года-2017»

Самы маштабны конкурс бібліятэкі ўніверсітэта падвёў свае вынікі! Старт конкурсу «Чытач года» быў дадзены 15 верасня 2016 года ў Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Журы конкурса штомесяц падводзіла вынікі і вызначала пераможцу. Фіналіста месяца заўсёды ўрачыста віншавалі сярод аднакурснікаў. Такім чынам, конкурс «Чытач года» матываваў студэнтаў да чытання і наведвання бібліятэкі. І вось фінал! У Дзень ведаў 1 верасня ў канцэртнай зале БарДУ на свяце «Віват, першакурснік!» быў аб'яўлены пераможца.

На сцэну былі запрошаны прэтэндэнты на галоўны прыз: студэнтка групы НА-31 Цяльпук Наталля, студэнт групы ПП-21 Корпік Дзмітрый, студэнтка групы НА-31 Валынец Маргарыта, студэнтка групы АН-42 Байрамава Юлія. Усе фіналісты былі адзначаны спецыяльнымі прызамі. Пераможцам конкурсу «Чытач года-2017» прызнаны студэнт групы ПП-21 Корпік Дзмітрый, які атрымаў найбольшую колькасць разоў званне «Чытач месяца». Сертыфікат Дзмітрый атрымаў з рук рэктара, прафесара  В.І. Качуркі! Пераможцу ўручаны галоўны прыз - 10 кніг серыі «Богатый папа» і спецыяльны прыз - насценны гадзіннік. Віншуем удзельнікаў конкурсу і пераможцу - Дзмітрыя Корпіка!  

Дарагія сябры! Бярыце ўдзел у чарговым конкурсе «Чытач года-2018», старт якому будзе дадзены 15 верасня!

05.09.2017