УНИВЕРСIТЭТ

Выступілі на абласных «Дажынках»!

Вакалісты народнай студыі эстраднай песні «Талент» аддзела культуры і творчасці БарДУ сталі жаданымі гасцямі абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2017», які праходзіў 2 верасня ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна.

У ліку лепшых творчых калектываў Брэсцкай вобласці нашы вакалісты прынялі ўдзел у святочным канцэрце-ўшанаванні пераможцаў уборачнай кампаніі. Рытмічнай, з запалам выкананай песняй павіншавалі герояў жніва і ўсіх гасцей фестывалю кіраўнік студыі Надзея Семянкова і вакалісты Раман Жанкевіч, Яна Канановіч, Антаніна Бохан, Алёна Мазур і Наталля Пратасевіч.

Выступленне ўдзельнікаў народнага калектыву мастацкай творчасці БарДУ ўпрыгожыла канцэртную праграму свята і падарыла гледачам зарад пазітыўнай энергіі і добрага настрою!

11.09.2017