УНИВЕРСIТЭТ

Педагогі горада Баранавічы рыхтуюцца да ўкаранення інклюзіўнай адукацыі

Першы ў гэтым навучальным годзе пазабюджэтны семінар-трэнінг «Выкарыстанне электронных рэсурсаў у працы з дзецьмі дашкольнага ўзросту ва ўмовах інтэграванай і інклюзіўнай адукацыі» прайшоў 12 верасня 2017 г. Аўтар - Н.Ф. Захарчэня, старшы выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій.

Кіраўнікі і педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі г. Баранавічы актуалізавалі веды аб сутнасці інклюзіўнай адукацыі і перспектывах яе ўкаранення ў Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікі семінара-трэнінга ўдасканальвалі ўменні стварэння і выкарыстання электронных рэсурсаў ва ўмовах інклюзіўнай адукацыйнай прасторы, якая фарміруецца.

18.09.2017