УНИВЕРСIТЭТ

Для студэнтаў першага курса факультэта педагогікі і псіхалогіі адбыўся выязны семінар на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж»

30 кастрычніка 2017 года адбыўся выязны семінар па тэме «Традыцыйныя ідэалы і каштоўнасці беларускага народа» для студэнтаў першага курса факультэта педагогікі і псіхалогіі ў рамках вывучэння дысцыпліны «Асновы ідэалогіі Беларускай дзяржавы». 

Семінар прайшоў на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».

У працэсе работы семінара студэнты атрымалі магчымасць дакрануцца да вытокаў станаўлення Беларускай дзяржавы, наведаўшы знакаміты палацава-паркавы ансамбль і касцёл Божага Цела, занесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама ратушу, Слуцкую браму і шэраг іншых архітэктурных помнікаў.

«Вялікае гістарычнае мінулае беларускага народа, безумоўна, з'яўляецца магутным фактарам фарміравання ў кожным з нас нацыянальнай самасвядомасці і беларускай ідэнтычнасці» - такое агульнае меркаванне ўдзельнікаў семінара.

Студэнты груп СП-11, ПП-11, ФК-11, выкладчыкі С.А. Мартыненка, Н.С. Тхорык. 

01.11.2017