УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце педагогікі і псіхалогіі адбыўся Рэспубліканскі вэб-семінар «Падыходы і тэхналогіі практыка-арыентаванага навучання студэнтаў».

30 кастрычніка 2017 года на факультэце педагогікі і псіхалогіі адбыўся Рэспубліканскі вэб-семінар «Падыходы і тэхналогіі практыка-арыентаванага навучання студэнтаў», падзейная значнасць якога складалася ва ўстанаўленнi дыялогу паміж псіхалагічнымі кафедрамі беларускіх устаноў вышэйшай алдукацыі (УВА), кафедрай псіхалогіі адукацыі Інстытута псіхалогіі БДПУ і кафедрай псіхалогіі факультэта педагогікі і псіхалогіі БарДУ. Вэб-семінар прадаставіў магчымасць адрэфлексаваць практыка-арыентаваныя задачы навучання псіхалогіі ва УВА, прааналізаваць педагагічны і метадычны вопыт розных УВА Рэспублікі Беларусь, якія маюць адносную аддаленасць і некаторую самабытнасць y вырашэнні актуальных задач сучаснай адукацыі.

Мэта вэбiнара заключалася ў тым, каб вызначыць месца практыка-арыентаванага падыходу ў навучанні студэнтаў псіхолага-педагагічнага профілю ва УВА, сфарміраваць у ходзе абмеркавання крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці прымянення практыка-арыентаваных тэхналогій.
Адпаведна задачамі выступалі наступныя: прааналізаваць магчымасці аптымальных суадносін тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі студэнтаў псіхолага-педагагічнага профілю; аптымальныя суадносіны традыцыйных і інавацыйных метадаў навучання студэнтаў-псіхолагаў; выявіць тыповыя цяжкасці ў рэалізацыі практыка-арыентаванага падыходу ва УВА; спецыфіку рэалізацыі практыка-арыентаванага падыходу ў выкладанні псіхалагічных дысцыплін.

У адпаведнасці з праграмай вэбiнара выступіла з праблематызуючым дакладам «Падыходы і адукацыйныя тэхналогіі ў вырашэнні практыка-арыентаваных задач» А.В.Музычэнка, загадчык кафедры псіхалогіі адукацыі Інстытута псіхалогіі БДПУ, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт. Яна паставіла наступныя пытанні: чаму ў адукацыйнай прасторы УВА мы выявілі неабходнасць практыка-арыентаванага навучання? Ці неабходны студэнту эмпірычны шлях пазнання, які складаецца са спроб і памылак? Якое месца сярод адукацыйных тэхналогій займае практыка-арыентаваная тэхналогія? Дакладчык звярнулася за пошукам адказаў да работ класікаў педагагічнай псіхалогіі. Затым разгледзела метадычныя прыёмы, псіхолага-педагагічныя тэхнікі, якія могуць быць уключаны ў распрацоўку практыка-арыентаванай тэхналогіі навучання ва УВА.

З дакладам «Навуковая кампанента практыка-арыентаванага навучання ў фарміраванні канкурэнтаздольнага спецыяліста» выступіў У.У.Клімук, прарэктар па навуковай рабоце БарДУ, кандыдат эканамічных навук. У.У.Клімук праілюстраваў навукаёмістасць Беларусі на сусветным рынку, дынаміку долі выдаткаў на навуку, супаставіў долю экспарту навукаёмістай і інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці. Адзначыў значнасць праектнай дзейнасці студэнтаў у павышэнні іх канкурэнтаздольнасці і мабільнасці, увядзення ў навучальныя планы для спецыяльнасцяў першай ступені вышэйшай адукацыі дысцыплін, арыентаваных на фарміраванне ў будучых спецыялістаў навукова-даследчых кампетэнцый.

Т.Я.Яцэнка, загадчык кафедры псіхалогіі БарДУ, кандыдат псіхалагічных навук, у сваім дакладзе раскрыла магчымасці інавацыйных адукацыйных тэхналогій у павышэнні практыкаарыентаванасці прафесійнай падрыхтоўкі будучых псіхолагаў, прааналiзавала замежны вопыт, актуалізавала псіхалагічную праблему антыінавацыйных бар'ераў выкладчыкаў і студэнтаў, якая ўзнікае пры ўкараненні адукацыйных інавацый.

Ж.В.Рзаева, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі БарДУ, кіраўнік Школы сучаснага маладога педагога на факультэце педагогікі і псіхалогіі, падзялілася вопытам практычнай падрыхтоўкі будучых псіхолагаў  ва ўмовах праходжання практыкі, асвятліла метадычныя распрацоўкі і мэтавыя мерапрыемствы кафедры псіхалогіі, якія садзейнічаюць фарміраванню ў студэнтаў псіхалагічнай гатоўнасці да ўключэння ў рэальнае прафесійнае асяроддзе.

В.Я.Аксёнава, выкладчык кафедры псіхалогіі адукацыі Інстытута псіхалогіі БДПУ, як кіраўнік псіхадыягнастычнай, педагагічнай, пераддыпломнай практык кафедры, адзначыла ўнесеныя змены ў патрабаванні да праходжання практык студэнтамі, якія істотна павышаюць практыкаарыентаванасць падрыхтоўкі.

Г.Д.Нямцова, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі адукацыі Інстытута псіхалогіі БДПУ, дырэктар філіяла кафедры на базе ДУА «Яслі-сад № 475 г. Мінска», Д.А.Цвятаева, педагог-псіхолаг ДУА «Яслі-сад № 475 г. Мінска», магістрант кафедры агульнай і арганізацыйнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі БДПУ, выступілі з дакладам аб рэалізацыі практыка-арыентаванага падыходу ў падрыхтоўцы студэнтаў-псіхолагаў на базе філіяла кафедры псіхалогіі адукацыі.

 

04.11.2017