УНИВЕРСIТЭТ

Семінар «Асаблівасці сістэмы адукацыі ў ЗША»

13 лістапада 2017 года ў рамках Тыдня міжнароднай адукацыі ўніверсітэт наведаў дырэктар Адукацыйнага цэнтра Амерыканскага савета па навучанні за мяжой (American Councils for International Education) В.Я. Хоцім (Літва, г. Вільнюс) з мэтай правядзення семінара на тэму «Асаблівасці сістэмы адукацыі ў ЗША» для студэнтаў БарДУ.

У сустрэчы прыняла ўдзел грамадзянка ЗША Джэсіка Меерзон, якая праходзіць стажыроўку па праграме Фулбрайт на факультэце славянскіх і германскіх моў універсітэта. Джэсіка выступіла з прэзентацыяй пра асаблівасці атрымання адукацыі ў ЗША, а таксама падзялілася прыемнымі ўражаннямі аб Рэспубліцы Беларусь.

15.11.2017