УНИВЕРСIТЭТ

Студэнцкае навуковае таварыства БарДУ рэалізуе серыю дыскусій з міждысцыплінарным кантэкстам

Дзве рэчы на свеце напаўняюць маю душу святым трапятаннем:
зорнае неба над галавой і маральны закон унутры нас
Імануіл Кант

 

Менавіта пытанні заваявання чалавецтвам «зорнага неба над галавой» абмяркоўвалі студэнты чатырох факультэтаў БарДУ на дыскусіі з міждысцыплінарным кантэкстам, арганізаванай актывам факультэта педагогікі і псіхалогіі студэнцкага навуковага таварыства БарДУ 9 лістапада 2017 года. Дадзеная дыскусія стала першай у запланаванай серыі дыскусій з міждысцыплінарным кантэкстам.

Тэма дыскусіі – «Космас». Студэнты чатырох факультэтаў у складзе каманд з пяці чалавек загадзя не ведалі пра тэму маючай адбыцца дыскусіі, як і пра фармат яе правядзення – «Студэнцкае кафэ». Асобныя студэнцкія каманды размясціліся за сталамі, якія былі «накрыты» своеасаблівымі папяровымі абрусамі. Вялікі фармат паперы студэнты выкарыстоўвалі для таго, каб адзначаць меркаванні, якія ўзнікаюць у працэсе групавога абмеркавання пытанняў, што прапаноўвалі вядучыя дыскусіі – Філіповіч Дыяна (намеснік кіраўніка СНТ на факультэце педагогікі і псіхалогіі) і Кiцун Уладзіслаў (намеснік кіраўніка СНТ універсітэта). Затым каманды паслядоўна агучвалі адказы на пастаўленыя пытанні, якія, у сваю чаргу, станавіліся прадметам абмеркавання іншых каманд. Варта адзначыць, што дадзены фармат не быў пазбаўлены атрыбутаў традыцыйнага кафэ: студэнтаў частавалі кубачкам гарбаты, а таксама прысмакамі.

На першым этапе дыскусіі перад кожнай камандай стаяла задача імправізацыі: толькі на аснове афармлення аўдыторыі каманды зрабілі высновы аб тэме дыскусіі і прадставілі назву сваёй каманды. Далей кожная каманда прад'яўляла і адстойвала сваё меркаванне па наступных ключавых пытаннях: чаму чалавек імкнецца пакараць нешта новае і невядомае? Як паўплывае асваенне космасу на аднаго асобна чалавека і чалавецтва ў цэлым? Як зменіцца сістэма адукацыі пры ўмовах заваявання чалавецтвам касмічнай прасторы? Варта адзначыць, што свае адказы ўдзельнікі каманд фармулявалі, зыходзячы з асвойваемай імі спецыяльнасці, што і забяспечыла міждысцыплінарны кантэкст.

Дадзеная дыскусія дазволіла студэнтам не толькі зірнуць на праблему з розных пунктаў гледжання і праявіць сябе, але і правесці дзве гадзіны ў прыемнай і сяброўскай атмасферы. 

17.11.2017