УНИВЕРСIТЭТ

Дабрачынная акцыя студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі «Казка спяшаецца ў госці»

Чароўнае прадстаўленне выхаванцам прытулку г. Баранавічы падаравалі студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі Ж.В. Рзаевай. Сцэнарый навагодняга свята быў падрыхтаваны студэнтамі М.Скрыпінскім, П.Зелянко, Д.Ермаловіч. А ў ролі неверагодных навагодніх і казачных персанажаў выступілі будучыя педагогі і псіхолагі груп: ПП-11, ПП-21, ПП-31, ПП-41, ФК-11, ГЭ-11. Выхаванцы прытулку з задавальненнем выконвалі ўсе заданні Дзеда Мароза і Снягуркі, вадзілі карагоды, спявалі песні і чыталі вершы.

Па завяршэнні свята ўсім дзецям былі ўручаны падарункі, набытыя на сродкі, сабраныя ў рамках дабрачыннай акцыі «Казка спяшаецца ў госці», якая праходзіла з 1 па 20 снежня на базе факультэта педагогікі і псіхалогіі БарДУ. Арганізатарамі акцыі выступілі студэнты спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» пры падтрымцы дэкана факультэта І.У.Наважылавай, загадчыка кафедры псіхалогіі Т.Я.Яцэнка, адказнага за выхаваўчую працу на факультэце педагогікі і псіхалогіі Л.А.Русецкай, старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі І.Л.Кішая. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі адміністрацыя, прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта педагогікі і псіхалогіі, студэнты розных спецыяльнасцяў.

Удзельнікі і арганізатары акцыі «Казка спяшаецца ў госці» віншуюць з Новым годам і Калядамі і выказваюць падзяку першаму прарэктару ўніверсітэта А.М.Унсовічу і начальніку аддзела культуры і творчасці ўніверсітэта Г.У.Грэзе за дапамогу ў правядзенні свята для дзяцей.

05.01.2018