УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце эканомікі і права адбылася сустрэча са студэнтамі «Жыццё без наркотыкаў ярчэй!»

На факультэце эканомікі і права 28 лютага 2018 года адбылася сустрэча са студэнтамі «Жыццё без наркотыкаў ярчэй!», прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам (1 сакавіка).

Гасцямі сустрэчы сталі:

  • А.М. Ліцкевіч, старшы эксперт сектара спецыяльных і тэхнічных экспертыз экспертна-крыміналістычнага аддзела Баранавіцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь;
  • С.М. Атоўка, сацыяльны педагог БарДУ.

Падчас сустрэчы былі асветлены пытанні негатыўнага ўздзеяння наркатычных рэчываў на арганізм чалавека, а таксама аб iснуючых і найбольш распаўсюджаных наркатычных рэчывах, мерах барацьбы супраць наркаманіі і наркагандляроў у Рэспубліцы Беларусь.

Сустрэча завяршылася паказам дакументальнага фільма «Штучнае шчасце».

01.03.2018