УНИВЕРСIТЭТ

«Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь»

На базе Клецкага раённага цэнтра культуры прайшло раённае профарыентацыоннае мерапрыемства для выпускнікоў агульнай сярэдняй адукацыі «Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». Перад выпускнікамі ўстаноў адукацыі выступілі прадстаўнікі з устаноў вышэйшай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі І.Л. Кішэя, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі, М. Скрыпінскі, студэнт спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» (3-і курс). Навучэнцы атрымалі кансультацыю па пытаннях паступлення ва ўстановы адукацыі.

02.03.2018