УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі прынялі ўдел ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

Студэнты 4 курса спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» (Падчашынская Анастасія, Пратасеня Паліна, Паўленя Ірына) і студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» Шакаліда Ксенія 28 лютага 2018 года прынялі ўдзел ва Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Сучасная педагогіка і псіхалогія: праблемы і перспектывы», якая прайшла на базе Інстытута педагагічнай адукацыі і сацыяльных тэхналогій Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя). Удзел студэнтаў у працы канферэнцыі адзначаны дыпломамі.

Навуковыя кіраўнікі студэнтаў — Т.Я. Яцэнка, загадчык кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт; І.Л. Кішая, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі, магістр псіхалагічных навук, даследчык; Ж.В. Рзаева, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі.

13.03.2018