УНИВЕРСIТЭТ

Трэнінг па выяўленню і развіццю лідарскіх якасцяў студэнтаў «Мы — на крок наперадзе!» прайшоў у БарДУ

У чым прывабнасць лідарства? Як стаць эфектыўным і ўмець весці за сабой? Гэтыя пытанні аб’ядналі актыўных і неабыякавых студэнтаў БарДУ на трэнінгу па выяўленню і развіццю лідарскіх якасцяў.

Педагог-псіхолаг універсітэта В.М. Бабылёва пры ўдзеле студэнтаў гр. ПП-41 дапамагала студэнтам-лідарам раскрываць свой асобасны патэнцыял, вучыцца ўсведамляць і праяўляць свае моцныя бакі.

Удзельнікі трэнінгу бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, выказалі свае пазітыўныя эмоцыі ад зносін і выдатнай магчымасці самапазнання.

16.03.2018