УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшоў інфармацыйны занятак па выніках наведвання студэнтамі факультэта семінара-практыкума і адкрытых урокаў настаўнікаў пачатковых класаў г.Баранавічы

14 сакавіка 2018 года на базе вучэбна-метадычнага кабінета загадчык ВМК В.М. Клім правяла інфармацыйны занятак па выніках наведвання студэнтамі факультэта педагогікі і псіхалогіі семінара-практыкума настаўнікаў пачатковых класаў г. Баранавічы па тэме «Сродкі фарміравання актыўнай лексікі і развіцця беларускай моўнасці ў малодшых школьнікаў праз урочную і пазаўрочную дзейнасць».

Студэнты групы гр. ПА-21 А. Дыркова і Я. Герашчанка, якія прынялі ўдзел у семінары-практыкуме, падзяліліся са студэнтамі сваёй групы інфармацыяй і сваімі ўражаннямі, атрыманымі ў ходзе работы семінара. Студэнтам была прадстаўлена прэзентацыя «Як навучыць дзяцей беларускай мове?» і паказаны некаторыя моманты вядзення ўрока ў 4 класе. Асаблівую цікавасць выклікала прэзентацыя «У нашай утульнай хатцы», у якой былі прадстаўлены казкі-прыдумкі, гульня «Хто як голас падае?», трэба было пазнаць і дапоўніць прыказкі і прымаўкі.

На факультэце педагогікі і псіхалогіі існуе пераемнасць паміж студэнтамі малодшых і старэйшых курсаў (спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя»). Студэнты 4 курса гр. ПА-41, А. Плюта і Е. Ліпская наведалі адкрытыя ўрокі ў 3 класах, праведзеныя настаўнікамі СШ №15 у межах тыдня пачатковай школы. А. Плюта і Е. Ліпская прадставілі студэнтам 2 курса гр. ПА-21 прэзентацыю урока на тэму «Суфікс», распавялі і паказалі, як, выкарыстоўваючы нагляднасць і камп'ютарныя тэхналогіі, можна цікава, маляўніча і пазнавальна правесці ўрок беларускай мовы ў 3 класе.

Трэба адзначыць, што ў ходзе інфармацыйнага занятку студэнты мелі магчымасць не толькі паглядзець, прыняць удзел і ўзяць для сябе нешта новае і цікавае, але і азнаёміцца з метадычнай літаратурай і рэсурсамі бібліятэкі па методыцы выкладання рускай і беларускай моў у пачатковых класах, якую падрыхтавала А.Р. Сінкевіч.

16.03.2018