УНИВЕРСIТЭТ

Адзінаццаты рэспубліканскі конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend

Каманда з выкладчыкаў кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі В.А. Лабейка, А.М. Грыц і студэнтаў факультэта эканомікі і права Вікторыі Адамчук і Надзеі Ганчарык прынялі ўдзел у найбуйнейшым конкурсе сацыяльных праектаў у Беларусі Social Weekend. З двухсот праектаў, дапушчаных да народнага галасавання, праект для студэнтаў з інваліднасцю «Старт кар'еры» пад кіраўніцтвам В.А. Лабейкі выйшаў у чвэрцьфінал і прайшоў двухмесячны навучальны трэк.

У фінале конкурсу Social Weekend праект «Старт кар'еры» быў прадстаўлены як «гісторыя поспеху», якая атрымала ад Фонду «Дабра» экспертную і матэрыяльную падтрымку на далейшую рэалізацыю.

01.06.2018