УНИВЕРСIТЭТ

Адбыўся фестываль «Саюз дабра», прымеркаваны да Дня абароны дзяцей

Інтэлектуальна-творчае аб'яднанне «Студэнцкая майстэрня інавацый» (кіраўнік  В.І. Козел, А. Дыкман) сумесна з Сацыяльна-педагагічным цэнтрам Баранавіцкага раёна, народным моладзевым тэатрам мініяцюр «Сафіт» (кіраўнік Г.У. Грэзе), супрацоўнікам кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій Л.Р. Капузам правялі фестываль «Саюз дабра», прысвечаны Дню абароны дзяцей, для прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў Баранавіцкага раёна і іх дзяцей у рамках рэалізуемага Сацыяльна-педагагічным цэнтрам праекта «Сямейны ачаг» (кіраўнік Т.В. Казакевіч).

Былі арганізаваны забаўляльна-пазнавальныя пляцоўкі: тэатральная майстэрня пап'е-машэ «Свой круг» (С. Фядосенка – магістрант), роспіс рэльефу з гліны (Л.Р. Капуза – кіраўнік гуртка па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве), ролевая гульня «Бункер» (І. Шушкевіч, Д. Філіповіч – студэнты гр. ПП-21).

07.06.2018