УНИВЕРСIТЭТ

Удзел у першым пасяджэнні Моладзевай палаты пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі прыняла студэнтка БарДУ, член Моладзевай палаты Анжаліка Сярмяжка

Удзел у першым пасяджэнні Моладзевай палаты пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі, якое адбылося ў Брэсце, прыняла студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў БарДУ, член Моладзевай палаты Анжаліка Сярмяжка.

Моладзевая палата была сфарміравана шляхам дэлегіравання палатамі парламентаў дзяржаў-удзельніц 40 прадстаўнікоў , з якіх 20 з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі і 20 - грамадзянамі Расіі. У склад Моладзевай палаты ўвайшлі дэпутаты заканадаўчых (прадстаўнічых) органаў усіх узроўняў, а таксама прадстаўнікі моладзевых парламентаў, моладзевых аддзяленняў палітычных партый і арганізацый, моладзевых рухаў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў.

Падчас першага пасяджэння быў зацверджаны Рэгламент Моладзевай палаты, у адпаведнасці з якім сфарміраваны шэсць камісій: па прадпрымальніцтву і эканамічнай палітыцы; сацыяльнай палітыцы, гуманітарных пытаннях, спорту і турызму; навуцы, адукацыі і культуры; пытаннях экалогіі і прыродакарыстання; інфармацыйнай палітыцы і інфармацыйных тэхналогіях; міжрэгіянальным супрацоўніцтве, а таксама былі абмеркаваны прыярытэтныя напрамкі работы і план работы на бягучы год. 

Члены Моладзевай палаты прынялі ўдзел і ў мерапрыемствах 54-й сесіі Парламенцкага Сходу, дзе разам з саюзнымі парламентарыямі абмеркавалі асноўныя задачы і прыярытэтныя напрамкі сумеснай дзейнасці, накіраванай на ўмацаванне дружбы і ўзаемаразумення моладзі Беларусі і Расіі, а таксама пытанні ўзаемадзеяння ў галіне рэгулявання правоў і законных інтарэсаў моладзі.

21.06.2018