УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты доступ да поўных тэкстаў часопісаў Elsevier на платформе ScienceDirect

У адпаведнасці з дамовай паміж Галоўным інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ГІАЦ) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і кампаніяй Elsevier карыстальнікам бібліятэкі БарДУ прадастаўляецца доступ да рэсурсаў найбуйнейшага выдавецтва навуковай літаратуры Elsevier.

Elsevier - інфармацыйна-аналітычная кампанія, якая прадстаўляе такія вядомыя інструменты, як ScienceDirect, Scopus, SciVal, ClinicalKey, Sherpath, прызначаныя для кіравання даследаваннямі, павышэння эфектыўнасці навуковай працы і прыняцця рашэнняў. Elsevier змяшчае каля 2,5 тысяч навуковых часопісаў і дзясяткі тысяч электронных кніг, а таксама даведачныя выданні.

Карыстальнікам бібліятэкі даступныя калекцыі:

  • Freedom Collection Joernals - Freedom Collection Joernals Free –паўнатэкставая калекцыя электронных часопісаў выдавецтва Elsevier па розных галінах ведаў, якія па праву ўзначальваюць міжнародныя рэйтынгі навуковай перыёдыкі дзякуючы высокім выдавецкім стандартам Elsevier.
  • Elsevier eBooks Collection - Freedom Collection Books 2019 – політэматычная калекцыя змяшчае больш за 4 тысячы кніг выдавецтва Elsevier. Электронныя кнігі Elsevier забяспечваюць падтрымку як маладых навукоўцаў, так і вопытных даследчыкаў, якія пачынаюць мультыдысцыплінарныя даследаванні.

Доступ прадастаўляецца з 01.03.2019 г. па 31.12.2019 г.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40-98-86 (унутр. 226, 173).

06.03.2019