УНИВЕРСIТЭТ

Інфармацыйныя заняткі для студэнтаў на тэму «Метадычныя рэкамендацыі па стварэнні мультымедыйнай прэзентацыі ў праграме PowerPoint» сіламі студэнтаў інжынернага факультэта

У 2019 годзе вучэбна-метадычны кабінет сумесна са студэнтамі інжынернага факультэта працягнуў працу па правядзенні інфармацыйных заняткаў для студэнтаў факультэтаў на тэму «Метадычныя рэкамендацыі па стварэнні мультымедыйнай прэзентацыі ў праграме PowerPoint».

Студэнтамі інжынернага факультэта (2 курс спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі») Д. Хутко і А. Кухта (гр. ІСТ-21) была прадстаўлена прэзентацыя «Чаму прэзентацыі рабіць не так проста?», дадзены шкодныя парады ў слайдах, адзначаны найбольш часта сустракаемыя памылкі пры стварэнні прэзентацыі і спосабы іх ліквідацыі.

Студэнты групы БЗМ-21 факультэта славянскіх і германскіх моў і групы ПН-21 факультэта педагогікі і псіхалогіі атрымалі буклеты-памяткі з метадычнымі рэкамендацыямі па стварэнні мультымедыйнай прэзентацыі ў праграме PowerPoint, а бібліятэкар А.Р. Сінкевіч азнаёміла іх з метадычнай літаратурай і рэсурсамі бібліятэкі ў рамках дадзенай тэматыкі.

11.03.2019