УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча студэнтаў інжынернага факультэта з прадстаўнікамі кампаніі Epol Soft

26 сакавіка 2019 года на інжынерным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» з HR-спецыялістамі кампаніі Epol Soft. На сустрэчы былі студэнты 1, 2 і 3 курсаў спецыяльнасці ІСТ, кіраўнік секцыі інфармацыйных сістэм і тэхналогій Шах Аляксандр Васільевіч, дэкан інжынернага факультэта Нарановіч Аксана Іванаўна. Юта Казак і Кацярына Хвастова, HR-спецыялісты, расказалі пра кампанію Epol Soft, праекты для якіх кампаній яны рэалізуюць, пра мовы праграмавання, на якіх пішуцца праекты. Таксама студэнтам была пададзена інфармацыя пра ўмовы працы ў кампаніі і разнастайныя бонусы. Студэнты актыўна задавалі ўсе пытанні, што іх цікавяць. Пасля прадстаўлення кампаніі для студэнтаў было арганізавана тэставанне: тэсты па мовах праграмавання, лагічны тэст і тэст па замежнай мове. Студэнты, якія здалі тэст добра, будуць запрошаны на сумоўе ў кампанію з магчымасцю далейшага працаўладкавання.

29.03.2019