УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча студэнтаў інжынернага факультэта з прадстаўнікамі машынабудаўнічых прадпрыемстваў

21—24 кастрычніка на інжынерным факультэце адбыліся сустрэчы студэнтаў IV і V курсаў з прадстаўнікамі машынабудаўнічых прадпрыемстваў. 21 кастрычніка была арганізавана сустрэча студэнтаў з прадстаўнікамі кампаніі «Ніва-Холдынг» (Салігорск) Разанавым Дзянісам Валер'евічам — намеснікам генеральнага дырэктара па кіраванні персаналам, Бубкіным Міхаілам Леанідавічам — намеснікам галоўнага інжынера па тэхналагічнай падрыхтоўцы вытворчасці, Скуратовічам Сяргеем Барысавічам — галоўным канструктарам, Ахрамеевым Віктарам Вітальевічам — намеснікам галоўнага тэхнолага, якія падрабязна распавялі аб прадпрыемстве і аб выпускаемай прадукцыі, запрасілі студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта наведаць прадпрыемствы холдынгу, а таксама пра гатоўнасць прымаць студэнтаў на практыкі з наступным прадастаўленнем месца працы.

23 кастрычніка студэнты V курса спецыяльнасцяў «Тэхналогія машынабудавання» і «Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці» сустрэліся са спецыялістам аддзела кадраў Баранавіцкага станкабудаўнічага завода ЗАТ «Атлант» філіяла г. Баранавічы Перахрэст Ларысай Уладзіміраўнай. Выпускнікам быў прадстаўлены відэафільм аб Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе, які ганарыцца сваёй магутнай навукова-даследчай базай; сучаснай вытворчасцю; першакласным абсталяваннем; актыўным ужываннем перадавых навуковых тэхналогій; дружным і згуртаваным калектывам, у якім працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты.

24 кастрычніка адбылося знаёмства студэнтаў IV і V курсаў з ААТ «Гродзенскі завод такарных патронаў «БелТАПАЗ» (Гродна). Прадпрыемства «Гродзенскі завод такарных патронаў «БелТАПАЗ» прадстаўлялі: Ялькевіч Аляксандр Пятровіч — намеснік дырэктара па кіраванні персаналам, Юдэшка Марына Аляксандраўна — спецыяліст аддзела кадраў. Яны расказалі і прадставілі відэафільм аб выпускаемай прадукцыі, пра ўмовы працы, пражывання і адпачынку.

Студэнты праявілі зацікаўленасць да дадзеных прадпрыемстваў і задавалі пытанні аб магчымасці праходжання вытворчых практык, аб магчымасці размеркавання.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — лабарант кафедры тэхналогіі машынабудавання инжынернага факультэта Кузьміна Аксана Анатольеўна, тэлефон: 64 06 70

01.11.2019