Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
На кафедры педагогікі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» прайшоў Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Сацыяльнае партнёрства ў падрыхтоўцы будучых педагогаў да выхаваўчай дзейнасці».
Адукацыйная прастора ўстановы адукацыі педагагічнага профілю ўяўляе сабой сістэму ўзаемазвязаных партнёрскіх адносін і сацыяльна-педагагічнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі, іх бацькамі, дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, прадстаўнікамі бізнесу, прыватнымі асобамі, неабыякавымі да вырашэння праблем выхавання. Сістэма партнёрскіх адносін спрыяе фарміраванню ў будучых педагогаў ключавых прафесійных кампетэнцый.
За круглым сталом сабраліся прадстаўнікі пяці ўстаноў вышэйшай адукацыі (Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы), а таксама начальнік аддзела адукацыі Баранавіцкага райвыканкама, дырэктары СШ № 10, 13 г. Баранавічы, Русіноўскай і Крошынскай школ Баранавіцкага раёна, ДУСА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Баранавічы», прадстаўнікі Баранавіцкага краязнаўчага музея, ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Баранавіцкага раёна», студэнты і школьнікі.
Выдадзеная да семінару манаграфія «ажыла». Яе аўтарамі былі прадстаўлены навуковыя артыкулы, якія адлюстроўваюць сацыяльна-педагагічныя з'явы, якія спрыяюць або перашкаджаюць развіццю сацыяльнага партнёрства ў адукацыі, такія як партысiпатыўны падыход, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, Інтэрнэт, музейная педагогіка і інш.
У выступленнях знайшоў адлюстраванне паспяховы вопыт ажыццяўлення сацыяльнага партнёрства ва ўстановах вышэйшай адукацыі педагагічнага профілю на розных узроўнях (партнёрства з Беларускай праваслаўнай царквой, фарміраванне сацыяльна-педагагічных кампетэнцый будучых педагогаў для працы з дзецьмі асаблівага клопату, мадэрнізацыя форм кааперацыі адукацыі, навукі і бізнесу ва ўмовах развіцця лічбавай эканомікі, інтэлектуальна-творчае аб'яднанне «Студэнцкая майстэрня інавацый»).
Удзельнікі інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Школьная майстэрня інавацый» (СШ № 10), пераможцы рэгіянальнага этапу рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» прадставілі прысутным свой сацыяльны праект, выкананы пад кіраўніцтвам дырэктара інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Студэнцкая майстэрня інавацый».
У цэлым удзельнікі семінара выказалі аднадушнае меркаванне аб тым, што сацыяльнае партнёрства з'яўляецца дзейсным сродкам мадэрнізацыі сучаснай педагагічнай адукацыі.
Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ