УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары «Праваславіе і цывілізацыйны выбар беларусаў»

13—14 снежня 2019 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі прайшоў ужо традыцыйны рэспубліканскі форум — ХVIII Семінар студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі «Праваслаўе і цывілізацыйны выбар Беларусі» (да 180-годдзя Полацкага сабора 1839 года).

Семінар арыентаваны на асэнсаванне ролі праваслаўя ў вызначэнні вектара цывілізацыйнага развіцця беларускай дзяржавы і грамадства. Праца семінара была арганізавана па наступных тэматычных секцыях: «Праваслаўная царква ў гісторыі Беларусі», «Праваслаўныя духоўныя каштоўнасці ў культуры Беларусі», «Уплыў хрысціянства на фарміраванне традыцый царкоўна-дзяржаўных адносін», «Хрысціянскія каштоўнасці і філасофія», «Хрысціянскія каштоўнасці і сучасная педагогіка», «Хрысціянскія каштоўнасці ў еўрапейскай культуры».

У навуковым мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты з 27 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. Аргкамітэт на конкурснай аснове адабраў даклады 70 студэнтаў.

Факультэт педагогікі і псіхалогіі БарДУ годна прадставілі студэнты III курса спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» Касцюкевіч Кацярына і Мянько Марына. Студэнты па выніках эмпірычнага даследавання, праведзенага пад кіраўніцтвам Іцэнка Аляксандра Рыгоравіча, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання, асвятлілі даклад на тэму «Адрозненні ў каштоўнасных арыентацыях і ўзроўні рэлігійнасці студэнтаў хрысціянскай і мусульманскай рэлігійных культур».

Падчас праграмы семінара студэнты наведалі экскурсіі рэлігійна-культурнай тэматыкі, творчы вечар духоўнай музыкі.

На заключным пасяджэнні форуму былі падведзены яго вынікі, куратары напрамкаў расказалі пра найбольш цікавыя даклады і дыскусіі сваіх секцый. Першы прарэктар семінарыі, кандыдат багаслоўя, дацэнт, іераманах Афанасій (Сакалоў) уручыў сертыфікаты ўдзельнікам форуму.

Па выніках працы XVIII Семінара студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі «Праваслаўе і цывілізацыйны выбар Беларусі (да 180-годдзя Полацкага сабора 1839 года)» запланаваны выпуск зборніка дакладаў, які выйдзе ў выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

20.12.2019