УНИВЕРСIТЭТ

Рэспубліканскі конкурс «100 ідэй для Беларусі»

13 снежня 2019 года ў г. Брэсце прайшоў абласны этап Рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», арганізатарам якога з'яўляецца Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Інавацыйныя моладзевыя стартапы ў намінацыі «Грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера» прадставілі студэнты ўніверсітэта.

Экспертны савет вызначыў 11 лепшых работ, сярод якіх і тры работы нашых студэнтаў:

  •  Дабрынеўская Дар'я, студэнтка II курса факультэта педагогікі і псіхалогіі, удзельніца інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Студэнцкая майстэрня інавацый», праект «Квэстарлэнд»;
  • Дыкман Аляксей, магістрант кафедры педагогікі, дырэктар інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Студэнцкая майстэрня інавацый», праект «Дэф не толькі трон»;
  • Паўлоўская Дар'я, студэнтка IV курса факультэта славянскіх і германскіх моў, праект «Смачна жыць на Беларусi».

Прадстаўлены Марціноўскай Анастасіяй, Шастаковіч Святланай (студэнткамі IV курса факультэта педагогікі і псіхалогіі) праект «Букросінг для самых маленькіх» (кiраўнiк Валянціна Iванаўна Козел) атрымаў арганізацыйную падтрымку Брэсцкай абласной арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Добра прадставілі свой праект "InstArt", выкананы пад кіраўніцтвам Дыкмана Аляксея, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Баранавічы», удзельнікі інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Школьная майстэрня інавацый» Рылка Кацярына, Скобля Вікторыя, Кукалевіч Ягор, Суднік Данііл.

Неабходна адзначыць, што кафедрай педагогікі быў арганізаваны курс трэнінгаў па падрыхтоўцы да конкурсу студэнтаў і школьнікаў, якія перад паездкай у Брэст змаглі прадставіць свае праекты на конкурсе сацыяльна-адукацыйных праектаў «Кірмаш інавацый».

Выказваем падзяку спонсарам праектаў: дырэктару ПТУП «Гулівер і кампанія» Ярашэвічу Эдуарду, ІП Іванову Яўгену (выраб корпуснай мэблі па індывідуальным праекце), ІП Дудніку Максiму (усе віды вонкавай рэкламы) за ўдзел у падрыхтоўцы да конкурсу, удзельнікам акцыі «Падзяліся дзіцячымі кнігамі» Алене Анатольеўне Кляшчовай, Елізавеце Мікалаеўне Герасімовіч (іх дзецям), Багдак Анастасіі, Панкевіч Кацярыне, студэнтам групы ФК-21.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

19.12.2019