УНИВЕРСIТЭТ

Ва ўніверсітэце адбылася сустрэча са старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Рэспублікі Беларусь

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце праведзена сустрэча прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў са старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Рэспублікі Беларусь, доктарам эканамічных навук Шуміліным Аляксандрам Генадзьевічам і яго намеснікам Радчанка Паўлам Віктаравічам.

Сустрэча была арганізавана ў фармаце адкрытага дыялогу. Аляксандр Генадзьевіч падчас свайго выступлення закрануў шырокі спектр пытанняў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, ажыццяўлення арганізацыйна-эканамічнага рэгулявання пытанняў развіцця навукі, выпрацоўкі прыярытэтаў навуковых даследаванняў.

Аляксандр Генадзьевіч адказаў на пытанні студэнтаў і выкладчыкаў, якіх цікавілі асноўныя крытэрыі адбору інавацыйных праектаў для атрымання фінансавання і ўкаранення ў практыку работы прадпрыемстваў, перспектыўныя інавацыйныя распрацоўкі, прыярытэтныя напрамкі ў развіцці навукі і тэхналогій, якасці, якімі павінен валодаць сучасны студэнт для таго, каб быць канкурэнтаздольным на рынку працы.

01.10.2019