УНИВЕРСIТЭТ

Адкрыццё сумеснага Беларуска-кітайскага навукова-даследчага цэнтра

16 кастрычніка 2019 года ў Ланьчжоўскім універсітэце фінансаў і эканомікі (Кітай, правінцыя Ганьсу, г. Ланьчжоў) адбылося ўрачыстае адкрыццё сумеснага Беларуска-кітайскага навукова-даследчага цэнтра, ініцыятарамі якога выступілі Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт і Ланьчжоўскі ўніверсітэт фінансаў і эканомікі.

У верасні 2019 года адбылося адкрыццё сумеснага навукова-даследчага цэнтра на базе БарДУ.

Дэлегацыя БарДУ на чале з рэктарам, прафесарам Васілём Іванавічам Качурка і прарэктарам па навуковай рабоце, дацэнтам Уладзімірам Уладзіміравічам Клімуком са студэнтамі і старшым выкладчыкам Ганнай Васільеўнай Прадун з 14 па 25 кастрычніка наведала Ланьчжоўскі ўніверсітэт фінансаў і эканомікі для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця сумеснага навукова-даследчага цэнтра, выступленняў на Форуме рэктараў, удзелу ў культурна-адукацыйным праекце «Шаўковы шлях».

Вызначаны канкрэтныя напрамкі сумеснай работы ў галіне правядзення навуковых даследаванняў, арганізацыі навукова-практычных форумаў, канферэнцый, стажыровак выкладчыкаў і акадэмічнага абмену студэнтамі.

Стварэнне сумеснага цэнтра будзе садзейнічаць умацаванню і развіццю беларуска-кітайскіх адносін у напрамку навуковага, адукацыйнага, культурнага ўзаемадзеяння.

22.10.2019