УНИВЕРСIТЭТ

Адкрытае першынство БарДУ па тэнісу настольнаму, прысвечанае Дню настаўніка

2—3 кастрычніка 2019 года адбылося адкрытае першынство БарДУ па тэнісу настольнаму, прысвечанае Дню настаўніка і арганізаванае кафедрай тэорыі і практыкі фізічнай культуры. За званне лепшых змагаліся некалькі каманд, якія прадэманстравалі віртуознасць у валоданні ракеткай. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. Кожная матчавая сустрэча складалася з трох адзіночных партый, выйгрыш у трох раўндах забяспечваў агульную перавагу над канкрэтным сапернікам. З падгруп у фінальную стадыю выйшлі лепшыя.

У выніку вострай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам.

Мужчыны (у асабістым першынстве):
1-е месца — А. І. Берташ, факультэт педагогікі і псіхалогіі;
2-е месца — А. І. Наліўка, інжынерны факультэт;
3-е месца — Я. У. Чурылаў, факультэт педагогікі і псіхалогіі.

Жанчыны (у камандным заліку):
1-е месца — каманда кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры факультэта педагогікі і псіхалогіі;
2-е месца — каманда кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій факультэта педагогікі і псіхалогіі;
3-е месца — каманда кафедры тэхналогіі машынабудавання інжынернага факультэта.

Дадзеныя спаборніцтвы даюць магчымасць выкладчыцкаму складу ўніверсітэта паказаць не толькі свае спартыўныя ўменні і навыкі, але і спрыяюць зняццю сіндрому хранічнай стомленасці, лячэнню стрэсаў, развіццю аналітычнага і аператыўнага мыслення.

Віншуем усіх пераможцаў і прызёраў і жадаем прафесійнага росту ва ўсіх сферах жыцця!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

22.10.2019