УНИВЕРСIТЭТ

Маладзёжны конкурс сацыяльнай рэкламы «OPEN SOCIAL ADVERTISING-2019» на факультэце эканомікі і права

15 лістапада 2019 года адбыўся вочны этап маладзёжнага конкурсу сацыяльнай рэкламы «OPEN SOCIAL ADVERTISING-2019», які праводзіцца на базе факультэта эканомікі і права.

Да ўдзелу ў вочным этапе былі адабраныя лепшыя работы па кожнай з васьмі намінацый:

  • «Здорава жыць здорава!» (фарміраванне здаровага ладу жыцця, барацьба з алкагалізмам, курэннем, прафілактыка наркаманіі, барацьба з незаконным зваротам наркатычных рэчываў);
  • «Без межаў і абыякавасці» (прапаганда інклюзіўнай адукацыі, талерантнага стаўлення да людзей з абмежаванымі магчымасцямі);
  • «Блізкія людзі» (пытанні сям'і і мацярынства, пераадолення сямейнага недабрабыту, гвалту);
  • «За дзень прыроду не выратаваць!» (прапаганда аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага абыходжання з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі);
  • «Я люблю цябе, жыццё» (прафілактыка ў мэтах недапушчэння суіцыдальных паводзін);
  • «У нас ёсць права быць рознымі» (развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, талерантнасць);
  • «Працягні руку лапе» (дапамога бяздомным жывёлам, абарона жывёл);
  • «Свет без гвалту і экстрэмізму» (барацьба з гвалтам).

Для прадстаўлення і абароны сваіх работ прыехалі канкурсанты з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь: гарадоў Магілёва, Мінска, Слуцка, Століна, Салігорска, Пінскага і Салігорскага раёнаў і, вядома, з устаноў адукацыі горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна.

Усё прадстаўленыя на суд гледачоў і строгага журы працы былі ацэнены па вартасці.

Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы і памятныя прызы ад спонсараў мерапрыемства.

Гран-пры конкурсу ў 2019 годзе заваявала навучэнка сярэдняй школы № 9 горада Слуцка Стажок Дар'я са сваім праектам «Дапамагчы жывёлам можа чалавек».

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — старшы выкладчык кафедры маркетынгу і менеджменту Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна, тэлефон: 66 94 79

19.11.2019