УНИВЕРСIТЭТ

IV Міжнародны студэнцкі конкурс медыяцыі і перагавораў «Медыяцыя будучыні»

79 лістапада 2019 года ў Мінску адбыўся IV Міжнародны студэнцкі конкурс медыяцыі і перагавораў «Медыяцыя будучыні». У ім каманда ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» прыняла ўдзел у другі раз.

Міжнародны студэнцкі рускамоўны конкурс «Медыяцыя будучыні» ўяўляе сабой інавацыйную форму адукацыйнага спаборніцтва, якое праводзіцца ў форме дзелавой гульні, у рамках якой студэнцкім камандам даецца магчымасць з дапамогай медыяцыі вырашыць канкрэтныя канфлікты і набыць навыкі вядзення перагавораў у складаных сітуацыях.

Агульная колькасць удзельнікаў конкурсу склала 25 каманд з Беларусі і Расіі. Каманда БарДУ была прадстаўлена студэнтамі Голасам Міхаілам (факультэт педагогікі і псіхалогіі, спецыяльнасць «Практычная псіхалогія») і Сотнікавай Тамарай (факультэт эканомікі і права). Трэнерам каманды стала Альшэўская Наталля Віктараўна, адвакат і медыятар.

Акрамя конкурсных гульняў удзельнікам была дадзена магчымасць наведаць майстар-клас міжнароднага медыятара Амоса Габрыэлі, лекцыю генеральнага дырэктара VP Capital Мікалая Маркоўника.

V Міжнародны студэнцкі конкурс медыяцыі і перагавораў «Медыяцыя будучыні» пройдзе 68 лістапада 2020 года ў Мінску. Конкурс з'яўляецца ўнікальнай магчымасцю для студэнтаў паспрабаваць свае сілы ў ролі медыятараў і адпрацаваць навыкі, якія ў будучыні павысяць іх прафесійную запатрабаванасць.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

29.11.2019