УНИВЕРСIТЭТ

Комплексны навукова-практычны інтэрактыў «Навуковы фэст» прайшоў ва ўніверсітэце

28—29 лістапада 2019 года ва ўніверсітэце адбыўся комплексны навукова-практычны інтэрактыў «Навуковы фэст». Дадзены івэнт з'яўляецца кааперацыйнай пляцоўкай для ўзаемадзеяння сектараў навукі, адукацыі, рэальнага сектара, грамадскіх ініцыятыў, улады і накіраваны на генерацыю і прэзентацыю маладзёжных інавацый для горада, рэгіёна, Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам, комплексам прапаноў да маладых даследчыкаў звярнуўся прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Уладзімір Уладзіміравіч Клімук.

Навуковы фэст уключаў шэраг мерапрыемстваў.

Біржа дзелавых кантактаў была прадстаўлена дакладамі на аснове атрыманых практычных вынікаў працы вядучымі спецыялістамі галін эканомікі і сацыяльнай сферы горада.

Спікерамі выступілі:

  • Клімук Уладзімір Уладзіміравіч, прарэктар па навуковай рабоце, які растлумачыў пытанні камерцыялізацыі вынікаў навукова-даследчай дзейнасці і дынамікі інавацыйнага стану галін краіны і свету, механізмаў іх развіцця;
  • Толкач Антон Генадзевіч, загадчык навукова-практычнай лабараторыі «Студэнцкі бізнес-інкубатар», які пазнаёміў з дзейнасцю «Студэнцкага бізнес-інкубатара» і яго трансфармацыяй у суб'ект інавацыйнай інфраструктуры рэгіёну;
  • Дзяўго Вячаслаў Алегавіч, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 3 г. Баранавічы»;
  • Васюкоў Дзмітрый Аляксандравіч, начальнік канструктарскага бюро ААТ «Гандальмаш»;
  • Ляўкевіч Ларыса Мікалаеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 19 г. Баранавічы»;
  • Абрамава Ірына Вячаславаўна, менеджэр-спецыяліст па абслугоўванні кліентаў малога бізнесу, Пруднікаў Ілля Уладзіміравіч, спецыяліст па абслугоўванні фізічных асоб ЦБП № 505 «Прыёрбанк» ААТ, якія распавялі аб крэдытных крыніцах фінансавання бізнесу;
  • прадпрымальнікі горада з прэзентацыяй сваёй інавацыйнай прадукцыі і паслуг.

Удзел у мерапрыемстве прынялі і прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Баранавіцкага раёна, якія падрыхтавалі завершаныя інавацыйныя праекты ў рамках адукацыйнай праграмы «Праектны менеджмент».

Конкурс інавацыйных маладзёжных праектаў быў традыцыйна арганізаваны БарДУ пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы Прыёрбанка дзякуючы непасрэднаму ўдзелу і прасоўванню ініцыятывы інаватызацыі эканомікі і сацыяльнай сферы кіраўніка ЦБП № 505 «Прыёрбанк» ААТ Прыходзька Сяргея Ананьевіча.

У рамках конкурсу было прадстаўлена 20 інавацыйных праектаў у трох намінацыях, пераможцы якіх узнагароджаны сувенірамі і грашовымі сертыфікатамі.

У атрыуме ўніверсітэта ў рамках выставы навуковых, інавацыйных работ была арганізавана прэзентацыя студэнцкіх праектаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі, філалогіі.

На другі дзень ва ўніверсітэце была арганізавана Постэрная навуковая канферэнцыя з прэзентацыяй стэндавых дакладаў студэнтаў па прыярытэтных тэмах навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці нашай краіны.

Завяршылі мерапрыемства «Кірмаш інавацый» і конкурс маладзёжных ініцыятываў «Твой івэнт», якія прадставілі камандныя студэнцкія праекты па сацыяльнай тэматыцы і прэзентацыю навуковага мерапрыемства.

Лепшыя ў навуковай, інавацыйнай дзейнасці студэнты і выкладчыкі былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

29.11.2019