УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча прадстаўнікоў УГІМ і АГІМам з навучэнцамі

27 сакавіка 2019 г. універсітэт наведалі намеснік начальніка Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, начальнік аддзела па міграцыі, працы з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, знешняй працоўнай міграцыі, бежанцаў і прыстанішча, падпалкоўнік міліцыі Ровенскі Вадзім Васільевіч, старшы інспектар УГІМ УУС, маёр міліцыі Ефанаў Аляксандр Валер'евіч і намеснік начальніка Аддзялення па грамадзянстве і міграцыі АУС Баранавіцкага гарвыканкама, маёр міліцыі Юрчык Анатоль Яўгенавіч. Адбылася сустрэча з навучэнцамі БарДУ з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь і Туркменістана. Падчас сустрэчы госці расказалі студэнтам пра асноўныя аспекты міграцыйнага заканадаўства, працоўнай міграцыі, парадку атрымання дазволаў на часовае знаходжанне і пражыванне, спецыяльных дазволаў на права ажыццяўлення працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, выязных і ўязных віз.

29.03.2019