УНИВЕРСIТЭТ

Дыскусійная пляцоўка «Трансгуманізм у эпоху постмадэрнісцкай сітуацыі ў культуры» на факультэце педагогікі і псіхалогіі

На факультэце педагогікі і псіхалогіі 30 кастрычніка 2019 года прайшла навуковая дыскусійная пляцоўка «Трансгуманізм у эпоху постмадэрнісцкай сітуацыі ў культуры», арганізаваная Іцэнка Аляксандрам Рыгоравічам, кандыдатам філасофскіх навук, дацэнтам кафедры псіхалогіі. У працы дыскусійнай пляцоўкі прынялі ўдзел студэнты III курса спецыяльнасцяў «Практычная псіхалогія», «Сацыяльная педагогіка», «Пачатковая адукацыя», «Дашкольная адукацыя», «Геаэкалогія», а таксама студэнты IV курса спецыяльнасці «Абслуговая праца і выяўленчае мастацтва».

Быў разгледжаны сучасны стан постмадэрнай культуры і яе адметнасці. Зроблены акцэнт, з аднаго боку, на праблеме неабходнасці арганічнай інкультурацыі моладзі ў сучаснасць, з другога на неабходнасці захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і базавых традыцыйных каштоўнасцяў.

Мерапрыемства прайшло ў простай атмасферы адкрытага дыялогу. Студэнты мелі магчымасць свабодна выказаць сваю пазіцыю па актуальных праблемах постмадэрнай культуры (чалавек і робататэхніка, штучны інтэлект і асоба, новыя IT-адкрыцці, этычныя праблемы і г. д.), падыскуціраваць як з мадэратарам, так і паміж сабой.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

06.11.2019