УНИВЕРСIТЭТ

Студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Віялета Плісюк заваявала тытул «Міс Баранавічы-2019»

Гарадскі адборачны тур рэгіянальнага этапу Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2020» адбыўся 9 снежня.

Удзел у конкурсе прынялі 10 дзяўчат. Большасць удзельніц — студэнткі БарДУ.

Удзел у мерапрыемстве для многіх канкурсантак — гэта добрая падстава заявіць пра сябе, выпрабаваць свае сілы, а для пераможцы — магчымасць прайсці ў рэгіянальны этап Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь».

Для першага конкурсу ўдзельніцы падрыхтавалі невялікія відэапрэзентацыі, у якіх расказалі пра свае захапленні, памкненні, надзеі і мары.

У конкурсе «Я — мадэль» удзельніцам трэба было прадэманстраваць свае мадэльныя здольнасці, а таксама ўменне па-майстэрску і грацыёзна дэманстраваць прыгожую вопратку на сцэне.

Затым дзяўчатам трэба было праявіць свае творчыя і прамоўніцкія здольнасці. У трэцім конкурсе «Экзамен» удзельніцы адказвалі на пытанні, якія былі паказаны ў падрыхтаваных для іх квітках. На гэтым этапе журы ацэньвала арыгінальнасць, а таксама глыбіню адказаў канкурсантак.

Заключным выпрабаваннем для дзяўчат стаў конкурс «Дэфіле ў вячэрніх сукенках», дзе трэба было прадэманстраваць не толькі шарм, грацыю і чароўнасць, але і ўменне насіць адзін з самых вытанчаных нарадаў.

Па выніках конкурсу другой віцэ-міс стала студэнтка факультэта эканомікі і права БарДУ Вікторыя Багушэвіч, першай віцэ-міс студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Ксенія Кнышова, тытул першай прыгажуні горада дастаўся студэнтцы факультэта славянскіх і германскіх моў Віялеце Плісюк.

Менавіта яна будзе прадстаўляць наш горад на рэгіянальным этапе Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2020».

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  метадыст АВР Машнiна Валянціна Алегаўна, тэлефон: 66 53 79

12.12.2019