УНИВЕРСIТЭТ

Студэнт факультэта эканомікі і права быў удастоены дыплома I ступені рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў

Студэнт вучэбнай групы БА-31 спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» Ханмырадаў Шатлык Тайлыевіч прыняў удзел у конкурсе відэаролікаў «Творчасць моладзі: выбар, час, магчымасці» Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі "Fеst.-ART.bу" з працай «Творчы пошук сябе», якая была адзначана дыпломам I ступені.

28 лістапада 2019 года на базе Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь былі падведзены вынікі Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў "Fеst.-ART.bу". У рамках фестывалю працавала выстава творчых работ замежных студэнтаў, была арганізавана гала-праграма «Беларусь, я табе сваю творчасць прысвячаю» з удзелам студэнтаў з ліку замежных грамадзян.

Удзельнікі фестывалю змаглі бліжэй пазнаёміцца з нацыянальнай культурай Туркменістана, Узбекістана, Таджыкістана, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Кітая, Індыі і іншых краін.

Шатлык Ханмырадаў з вялікім задавальненнем наведаў фінал конкурсу, паглядзеў творчыя працы, інтэрактыўныя прэзентацыі і майстар-класы іншых замежных удзельнікаў, якія навучаюцца ў розных універсітэтах Беларусі, фінальны канцэрт.

Дадзенае мерапрыемства з'яўляецца выдатнай магчымасцю для замежных навучэнцаў прадставіць сваю краіну, яе традыцыі і звычаі, пазнаёміцца з культурай і асаблівасцямі іншых краін, здабыць новых сяброў і расказаць усім аб нашым родным універсітэце.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — старшы выкладчык кафедры маркетынгу і менеджменту Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна, тэлефон: 66 94 79

19.12.2019