УНИВЕРСIТЭТ

Конкурс мастацкага чытання на факультэце славянскіх і германскіх моў

20 снежня 2019 г. адбыўся конкурс мастацкага чытання, арганізаваны кафедрай прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі факультэта славянскіх і германскіх моў. Яго ўдзельнікамі сталі студэнты IV курса спецыяльнасцяў «Сучасныя замежныя мовы (выкладанне)» і «Замежная мова (англійская)», якія вывучаюць дысцыпліну «Замежная літаратура».

Мэта конкурсу далучэнне да творчага чытання мастацкай літаратуры і павышэнне выканальніцкага майстэрства будучых выкладчыкаў замежнай мовы.

Пераможцамі сталі Панкевіч Кацярына і Лукша Вікторыя (1-е месца), Пармон Раман (2-е месца) і Маёрава Вікторыя (3-е месца).

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі адказны за навуковую працу на факультэце славянскіх і германскіх моў Прадун Ганна Васільеўна, тэлефон: 40 89 13

23.12.2019