УНИВЕРСIТЭТ

Абласны навагодні баль!

Абласны навагодні баль прайшоў у гістарычным будынку харэаграфічнай школы Брэста.

Прыняць удзел у навагоднім балі ўдастоіліся 50 студэнтаў і навучэнцаў. Гэта прадстаўнікі ўсіх чатырох устаноў вышэйшай адукацыі рэгіёну, абласнога кадэцкага вучылішча, абласнога ліцэя, іншых устаноў адукацыі. Наш універсітэт прадстаўлялі: пераможца Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2019» студэнтка IV курса факультэта славянскіх і германскіх моў Дар'я Паўлоўская, студэнтка V курса факультэта эканомікі і права Савіцкая Юлія, студэнтка II курса факультэта славянскіх і германскіх моў Паўлоўская Кацярына, студэнт II курса факультэта педагогікі і псіхалогіі Масель Данііл, студэнт III курса інжынернага факультэта Гардзіевіч Вадзім.

Свята пачалося з урачыстага танца-шэсця паланеза. Па паркеце прайшлі 25 прыбраных юных пар, якія танцавалі вальс, польку, французскую кадрылю, гулялі ў «Ручаёк».

Атмасферу святочнага вечара дапаўняў струнны квартэт выкладчыкаў Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы. У завяршэнне балю ўсе яго ўдзельнікі атрымалі навагоднія падарункі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  метадыст АВР Машнiна Валянціна Алегаўна, тэлефон: 66 53 79

23.12.2019