.

Адкрытае пасяджэнне Нямецкага клуба на факультэце славянскіх і германскіх моў

5 кастрычніка 2019 года на факультэце славянскіх і германскіх моў адбылося адкрытае пасяджэнне Нямецкага клуба, які функцыянуе пры кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў. Мерапрыемства наведаў госць з Германіі – спадар Франц Блюм, які з’яўляецца кіраўніком грамадскага аб’яднання «Майнц – Мінск». У ходзе мерапрыемства спадар Блюм распавёў выкладчыкам і студэнтам універсітэта, а таксама настаўнікам і навучэнцам школ горада Баранавічы аб дзейнасці грамадскага аб’яднання «Майнц – Мінск», прадэманстраваў шэраг кароткаметражных фільмаў на нямецкай мове «Shorts at Moonligt», якія былі паказаны на кінафестывалі ў горадзе Майнцы (ФРГ). Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць задаць спадару Блюму пытанні і атрымаць разгорнутыя адказы на іх.

Мерапрыемства выклікала мноства станоўчых эмоцый ва ўдзельнікаў і спрыяла павышэнню у студэнтаў і навучэнцаў цікавасці да вывучэння нямецкай мовы, пашырэнню іх кругагляду. Адзначым таксама, што мерапрыемства было прымеркавана да правядзення «Тыдняў Германіі» ў горадзе Баранавічы.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі адказны за навуковую працу на факультэце славянскіх і германскіх моў Прадун Ганна Васільеўна, тэлефон 40 89 13

Адкрытае пасяджэнне Нямецкага клуба на факультэце славянскіх і германскіх моў Адкрытае пасяджэнне Нямецкага клуба на факультэце славянскіх і германскіх моў Адкрытае пасяджэнне Нямецкага клуба на факультэце славянскіх і германскіх моў
2019-10-08