УНИВЕРСIТЭТ

Бронзавы прызёр першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычным кросе Дзюфур Раман

Дзюфур Раман, студэнт III курса факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці «Фізічная культура» — бронзавы прызёр першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычным кросе.

З 31 кастрычніка па 1 лістапада ў Парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп», які знаходзіцца ў ваколіцах горада Гродна, праходзіла першынство Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычным кросе. У спаборніцтвах, якія завяршылі рэспубліканскі бегавы сезон, прынялі ўдзел больш за дзвесце наймацнейшых спартсменаў, якія прадстаўляюць зборныя каманды з усіх абласцей рэспублікі і горада Мінска. Спартсмены змагаліся на дыстанцыях ад 1 км да 8 км. Наш студэнт выступіў на сваёй кароннай дыстанцыі (6 000 м) і паказаў выдатны вынік — 19:41 мін.

Віншуем з дастойным завяршэннем сезона і жадаем заваявання новых спартыўных вышынь!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

13.11.2019