УНИВЕРСIТЭТ

Студэнт групы ФК-41 факультэта педагогікі і псіхалогіі Бутрым Аляксандр прыняў удзел у Сусветных ваенных гульнях

Беларускія спартсмены прынялі ўдзел у Сусветных ваенных гульнях, якія прайшлі 1827 кастрычніка 2019 года ва Ухані (Кітай).

У саставе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па боксе выступіў студэнт БарДУ IV курса факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці «Фізічная культура» Бутрым Аляксандр. Наш спартсмен выступаў у вагавой катэгорыі да 52 кг, дзе за вышэйшыя месцы змагаліся 23 баксёры.

У ¼ фіналу А. Бутрым сустрэўся з прадстаўніком Кітайскай Народнай Рэспублікі, дзе ва ўпартай барацьбе ўступіў будучаму пераможцу спаборніцтваў. Заваяванае 5-е месца можна лічыць дастойным вынікам турніру сусветнага ўзроўню.

Жадаем Аляксандру не спыняцца на дасягнутым, а імкнуцца да заваявання спартыўных вяршыняў!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

13.11.2019