УНИВЕРСIТЭТ

БарДУ наведаў аўтар кнігі «Вугаль», якая ўвайшла ў Кнігу рэкордаў Гінеса, Архан Курал

22 лістапада 2019 года ў БарДУ з лекцыяй на тэму «Давайце разам выратуем планету» выступіў прафесар Стамбульскага, Айдынскага і Эсенюрцкага ўніверсітэтаў (Турцыя), старшыня Клуба падарожнікаў Турцыі, які наведаў больш за 200 краін, пан Архан Курал.

Пан Курал распавёў аб сваёй працоўнай і творчай дзейнасці, заклікаў удзельнікаў сустрэчы весці здаровы лад жыцця, клапаціцца аб навакольным асяроддзі, а таксама сцісла прэзентаваў сваю кнігу пад назвай «Вугаль», якая ўвайшла ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Кнігі аб ахове прыроды на замежных мовах перададзены ў дар універсітэту, падораны з аўтарскімі аўтографамі выкладчыкам БарДУ.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  начальнік AМIДіТТ Гусейнава Інэса Эйвазаўна, тэлефон: 48 78 72

26.11.2019