УНИВЕРСIТЭТ

Сусветны дзень турызму на факультэце эканомікі і права

27 верасня 2019 г. старшымі выкладчыкамі кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі Грыц Аленай Мікалаеўнай і Піскун Вікторыяй Эдуардаўнай сумесна са студэнтамі групы ЭТ-41 арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню турызму.

Студэнтам была прадстаўлена экспрэс-лекцыя «Турызм у Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе». Таксама ў рамках Сусветнага дня турызму быў праведзены «TOUR-QUEST FOR STUDENTS». У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 1 курса групы БА-11 факультэта эканомікі і права, а таксама студэнты груп ТЗСВ-21 і ТМ-21 інжынернага факультэта.

Прадстаўнікі каманд удзельнічалі ў конкурсах на веданне турыстычных славутасцяў Рэспублікі Беларусь і сусветных помнікаў гісторыі і культуры. Па выніках падліку балаў пераможцам конкурсу стала каманда групы ТМ-21.

Таксама ў рамках Сусветнага дня турызму бібліятэкай Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з кафедрай тэарэтычнай і прыкладной эканомікі была арганізавана выстава літаратуры, прысвечанай эканоміцы турызму.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі намеснік дэкана факультэта эканомікі і права Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна, тэлефон 66 94 77

02.10.2019