УНИВЕРСIТЭТ

Ушанаванне шматдзетных маці

Дзень маці - гэта адно з самых кранальных святаў. Усе мы з дзяцінства захоўваем у сваёй душы адзіны і непаўторны вобраз - вобраз сваёй мамы, якая ўсё зразумее, даруе, заўсёды прылашчыць і будзе самааддана любіць нягледзячы ні на што. З яе вобразам асацыююцца самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны. Менавіта яна дае нам першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабрыні. Дата святкавання Дня маці прымеркавана да вялікага асенняга праваслаўнага свята - Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

10 кастрычніка ў Напярэдадні Дня Маці ва ўніверсітэце адбылося святочнае мерапрыемства - ушанаванне шматдзетных маці.

Арганізатарамі свята ва ўніверсітэце выступілі адміністрацыя, пярвічная прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў універсітэта і пярвічная арганізацыя ўніверсітэта «Беларускі саюз жанчын». Словы віншавання і падзякі шматдзетным маці прагучалі ад рэктара ўніверсітэта Качуркі Васіля Іванавіча, старшыні прафкама Жывула Людмілы Уладзіміраўны, старшыні пярвічнай арганізацыі ўніверсітэта «Беларускі саюз жанчын» Лауш Наталлі Аляксееўны. Ад імя шматдзетных маці слова было дадзена шматдзетнай маме Качурка Тамары Захараўне.

Павіншаваць шматдзетных маці прыйшлі і студэнты ўніверсітэта, якія падрыхтавалі пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў аддзела культуры і творчасці БарДУ святочную канцэртную праграму. Салодкія пачастункі, прыгатаваныя аддзелам грамадскага харчавання ўніверсітэта, паднялі настрой напярэдадні свята. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі старшыня прафкама супрацоўнікаў Жывула Людміла Уладзіміраўна, тэлефон 66 53 74

14.10.2019