УНИВЕРСIТЭТ

Практычны семінар «Сучасныя тэндэнцыі судзейства ў баскетболе»

8 кастрычніка 2019 года ў рамках гарадскога вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя г. Баранавічы прайшоў практычны семінар «Сучасныя тэндэнцыі судзейства ў баскетболе», ініцыятарам якога выступіла кафедра тэорыі і практыкі фізічнай культуры. Дадзенае мерапрыемства сабрала не толькі настаўнікаў фізічнай культуры ўстаноў адукацыі горада Баранавічы, але і выкладчыкаў БарДУ і студэнтаў спецыяльнасцяў «Фізічная культура», «Спартыўна-педагагічная дзейнасць».

Адкрываючы практычны семінар, загадчык кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры Наталля Іванаўна Філімонава падкрэсліла, што ўзровень развіцця спорту ў Рэспубліцы Беларусь вызначаецца не толькі вынікамі спартсменаў, але і якасцю падрыхтоўкі педагагічных кадраў, у тым ліку менеджэраў, суддзяў і трэнераў.

Праграма семінара складалася з дзвюх частак: тэарэтычнай і практычнай. У тэарэтычнай частцы выкладчыкі кафедры Д. М. Маласай, А. І. Берташ падрабязна раскрылі апошнія змены ў афіцыйных правілах баскетбола, крытэрыі кантактаў і механіку судзейства ў дадзеным відзе спорту. Вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў семінара выклікаў аналіз судзейскіх відэаматэрыялаў, спрэчных гульнявых сітуацый.

У цэнтры ўвагі семінара-практыкума знаходзіліся не толькі тэарэтычныя пытанні трэніровачнага працэсу, але і практычныя ўменні і навыкі, што асабліва каштоўна для росту прафесійнага ўзроўню выкладчыкаў.

Практычная частка мерапрыемства была прадстаўлена аўдыторыі ў гульнявой форме, дзе студэнты спецыяльнасці «Фізічная культура» прадэманстравалі мноства дзейсных методык і прыёмаў навучання баскетболу.

Удзельнікі семінара атрымалі велізарны аб'ём карыснай інфармацыі, што будзе спрыяць фарміраванню прафесійных кампетэнцый, навыкаў валодання прагрэсіўнымі методыкамі трэнерскай працы ў баскетболе.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

22.10.2019