УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты факультэта эканомікі і права на XII Міжнародным адкрытым студэнцкім камунікацыйным форуме «PR-кветка-2019»

28 сакавіка 2019 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Маркетынг» сумесна з куратарам групы А.А. Касцюкевіч наведалі XII Міжнародны адкрыты студэнцкі камунікацыйны форум «PR-кветка-2019». 

У рамках форуму студэнты прынялі актыўны ўдзел у майстар-класах на такія цікавыя тэмы, як «Справы сямейныя: пра вопыт арганізацыі фестывалю Viva Braslav open air», «Як стаць самым лепшым суседам у доме: сакрэты персанальнага брэндынгу» і многіх іншых.

02.04.2019