.

У сакавіку пераможцам у намінацыі «Чытач месяца» конкурсу «Чытач года» стала Яна Кавальчук, студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў

Ад усёй душы віншуем Яну! Яна прымала віншаванні ад журы конкурсу, аднакурснікаў і куратара групы Шавель Вольгі Міхайлаўны. Менавіта дзякуючы свайму куратару група пасябравала і прымае ўдзел у многіх бібліятэчных мерапрыемствах. Кавальчук Яна адзначыла, што віншаванні, сертыфікат пераможцы і падарунак стварылі ёй настрой на ўвесь дзень.

У гэтым навучальным годзе на рахунку Яны ўжо трэцяя перамога ў намінацыі «Чытач месяца».  Упершыню за тры гады правядзення конкурсу Яне першай ўдалося стаць пераможцам тройчы! Дзяўчына выдатна вучыцца, амаль кожны дзень праводзіць у чытальнай зале бібліятэкі, бо там ёсць выдатная магчымасць займацца з перакладнымі слоўнікамі. Кнігі беларускіх класікаў Яна бярэ ў фондзе «Бібліятэкі-музея адной кнігі», які знаходзіцца ў чытальнай зале новых паступленняў.

Прыемна, што і ўсе ўдзельнікі конкурсу ад месяца да месяца не здаюць сваіх пазіцый, а мэтанакіравана ідуць да перамогі. У сакавіку блізкія да перамогі былі студэнткі славянскіх і германскіх моў: Панкевіч Кацярына, Губко Кацярына, Мядзведзева Вікторыя і Журавлёва Лізавета.

 Паважаныя студэнты! Далучайцеся і захапіцеся конкурсам «Чытач года»! У вас у запасе ёсць яшчэ красавік, май і чэрвень - месяцы падрыхтоўкі і здачы экзаменаў.

Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. У гэтым годзе арганізатары конкурсу захоўваюць інтрыгу прыза для пераможцы конкурсу «Чытач года - 2019».

 Умовы конкурсу тут.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі загадчык бібліятэкай Гарбунова Лілія Вацлаваўна, тэлефон 60 58 93

У сакавіку пераможцам у намінацыі «Чытач месяца» конкурсу «Чытач года» стала Яна Кавальчук, студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў
2019-04-10