.

Дыпламант міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

5 красавіка 2019 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася XIII Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя «Навуковы патэнцыял моладзі – будучыні Беларусі».

Паўлоўская Дар'я Алегаўна, студэнтка групы СЗМ-31 факультэта славянскіх і германскіх моў, прыняла ўдзел у секцыі «Праблемы і перспектывы развіцця рэгіянальнага турызму» з дакладам на тэму «Ваенна-гістарычны турызм як спосаб вывучэння гісторыі Халакоста (на прыкладзе Баранавіцкага раёна)». Навуковае даследаванне выканана пад кіраўніцтвам кандыдата філасофскіх навук, старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі Іцэнка Аляксандра Рыгоравіча.

Па выніках працы секцыі, на якой было прадстаўлена 17 дакладаў, навуковая праца Паўлоўскай Дар'і адзначана дыпломам 2-й ступені.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

Дыпламант міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі Дыпламант міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі Дыпламант міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
2019-04-11